ГРОДЗЕНСКІЯ ВАДАЛАЗЫ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ МЕНШ
Замест 40-гадзіннага працоўнага тыдня вадалазы працуюць 35 гадзін.
Кіраўніцтва ўстановы тлумачыць новыя ўводзіны клопатам аб здароўі сваіх падначаленых і патрабаваннямі працоўнага заканадаўства, якое абмяжоўвае працу ў шкодных умовах. Аднак, грашовыя страты вадалазам кампенсаваць ніхто не збіраецца.
Скарачэнне працоўнага часу выглядае больш чым дзіўна ў першую чаргу таму, што з вясны да восені вадалазы значна перапрацоўваюць акрэслены заканадаўствам час, але на гэта ніхто не звяртае ўвагі.
Не плануецца на выратавальнай станцыі бліжэйшым часам набіраць і новых супрацоўнікаў: у зімовы перыяд дапамога на вадзе амаль не патрабуецца, а з надыходам вясны вадалазы будуць пераведзеныя на 12-гадзінны графік.
Радыё Рацыя.