РАСПАЧАЎСЯ VIII ФЕСТЫВАЛЬ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ “КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ”
Учора ўрачыстаму адкрыццю фестываля папярэднічала літургія, адслужаная ў кафедральным Свята-Пакроўскім саборы і адкрыццё выставы твораў навучэнцаў і выкладчыкаў ліцэя №1 “Праваслаўныя храмы Беларусі вачыма дзяцей”.
Гала-канцэрт лаўрэатаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў суботу ў зале абласнога драматычнага тэатра.
Сёння ж у Новым замку гродзенцаў чакае канцэрт царкоўных харавых калектываў Расіі. Пачатак у 18.00.
Кася КРОТ