Дзе і як адпачыць 13 – 20 лістапада

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» «2012» (экшн***, ЗША) – 13–18 лістапада (11.00, 14.00, 15.00, 17.00, 18.00, 20.00, 21.00). Дзецям: «Пра сяброўства, Шарыка і лятаючую талерку» – 14, 15 лістапада (10.30); «Дах» (драма, Расія) – 16–18 лістапада (10.30). Тэл.: 53-19-42.

 

У кінатэатры «Чырвоная зорка» «Кніга майстроў» 13 лістапада (12.40, 14.40), 14, 15 лістапада (14.40), 16 лістапада (10.30, 12.40), 17 лістапада (12.40); «Цар» (гістарычная драма) 14, 15 лістапада (16.40, 19.00, 21.20), 16 лістапада (10.30, 12.40), 17 лістапада (19.00, 21.20). Дзецям: Мультфільмы для самых маленькіх –13 лістапада (9.40); «Кніга майстроў» – 13 лістапада (17.00), 17 лістапада (10.30); «Бетховен: вялікі кідок» – 14, 15 лістапада (10.30, 12.40); «Асцярожна, дзеці!» – 17 лістапада (14.20). Тэл. 72-29-08.

 

У кінатэатры «Усход» «Уварванне» 13–15 лістапада (10.10, 12.10, 14.10, 16.10, 18.10, 20.10); «Трансформеры» 13 лістапада (10.00, 12.30, 17.00), 14 лістапада (10.00, 12.30, 17.00); «Забароненая рэальнасць» – 13–15 лістапада (15.00, 20.00). Танцавальныя праграмы: «Танцы для тых, каму за…» 13–15 лістапада (20.00), «У коле сяброў» 15 лістапада (15.00). Тэл.: 74-60-13.

 

У кінатэатры «Космас» «Воблачна, магчымыя ападкі ў выглядзе фрыкадэлек» (анімацыя, камедыя, ЗША) 13 лістапада (11.00, 13.00, 15.00), 14 лістапада (15.00), 15, 16 лістапада (11.00, 13.00, 15.00); «Запрашаем у Зомбілэнд»13–16 лістапада (17.00, 19.00, 21.00); «Снайпер» (відэазала) – 16 лістапада (12.00). Дзецям: «Таямніца Мунакру» – 14 лістапада (10.00, 13.00); «Гарэзы і непаседы» – 14 лістапада (11.30); Зборнік новых беларускіх мультфільмаў (відэазала) – 15 лістапада (11.30). Тэл.: 74-60-13.

 

Для прыхільнікаў мастацтва

Новы замак (Сенатарская зала): персанальная выстава Сяргея Грыневіча.

Стары замак: выстава Паўла Татарнікава (адкрыццё адбылося 4 лістапада).

Гарадская выставачная зала (вул.Ажэшкі, 38): Выстава па выніках міжнароднага пленэру «Гродна – дарог скрыжаванне».

Музей гісторыі «Гарадніца» (вул. Ажэшкі, 39): Выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Карскага (вул. Савецкая, 25, тэл. 77-20-86): выстава выяўленчага і дэкаратыўнага мастацтва інвалідаў па зроку «Я ўсё змагу…»

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза,4): выстава Аляксандра Штэна «Ад алоўка да шалашу» (анатомія архітэктурнага мастацтва). (адкрыццё адбылося 5 лістапада).

 

Для тэатралаў

Абласны драмтэатр (вул. Маставая, 36, тэл 72-34-27): Марыя Паўлікоўская-Яснажэўская «Шафёр Арчыбальд» (прэм’ера, камедыя в двух дзеяннях) – 14, 15 лістапада (19.00). Дзецям: Сяргей Бялоў, Сяргей Куваеў «Оранжавы вожык» (казка) – 15 лістапада (12.00).

 

Лялечны тэатр (вул. Дзяржынскага, 11, тэл. 74-59-30): «Хто адкажа за планету?» 14 лістапада (10.00), 17, 18 лістапада (10.00, 12.30); «Конік-гарбунок» – 15 лістапада (12.00). «Трагедыя пра Макбета» – 15 лістапада (19.00).

 

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 11 лістапада спектакль «Пізанская вежа» з удзелам народных артыстаў Расіі Уладзіміра Мяньшова і Веры Алентавай (пачатак у 19.00). 21 лістапада – Маскоўская аперэта «Лятучая мыш» (пачатак у 19.00). 23 лістапада «Беларускія Песняры» (пачатак у 19.00).

 

Рэстаран «Гродна» (ул.Паповіча, 5): 21 лістапада. Лаліта Міляўская. Пачатак у 19.00. 24 лістапада гурт «Бутырка». Пачатак у 20.00.


Лядовы палац спорту 17 лістапада Маскоўскі мюзик-хол з праграмай «Феерычнае ревю». Пачатак у 19.00. 27 лістапада гурт «Город-312». Пачатак у 19.00.

 

Для аматараў спорту

Лядовы палац спорту Хакей. Адкрыты чэмпіянат Беларусі, экстраліга 13 лістапада «Неман» (Гродна) – «Хімік»-СКА (Наваполацк). Пачатак у 18.30. Спартыўна-турыстычны комплекс (вул. Гагарына, 18/1): Валейбол. Чэмпіянат Беларусі, мужчыны «Камунальнік» (Гродна) – «Марко» (Віцебск). Пачатак: 14 лістапада – у 18.00, 15 лістапада – у 13.00. Гандбол. Чэмпіянат Беларусі, жанчыны.14 лістапада. «Гараднічанка» (Гродна) – «Аркатрон» (Мінск). Пачатак у 15.00.