Да рук ліпне не толькі мука, але і грошы…
Гэтым прадпрыемствам праваахоўныя органы краіны шчыльна заняліся яшчэ ў жніўні 2009 года: пракуратура Гродзенскай вобласці ўзрушыла крымінальную справу ў дачыненні намесніка гендырэктара ААТ «Лідахлебапрадукт» па падазроне ў атрыманні ім хабару ў памеры 7,3 млн рублёў.
Яшчэ праз месяц супрацоўнікі УУС Гродзенскага аблвыканкама затрымалі ў Лідзе начальніка аддзела прадпрыемства. Як і яго бос, кіраўнік аддзела падазраваўся ў атрыманні хабару ў памеры 3,3 млн рублёў. Пасля гэтага праваахоўныя органы пачалі праверку ўсёй фінансава-гаспадарчай дзейнасці. прадпрыемства.
Паводле аператыўных дадзеных, былі выяўленыя злоўжыванні пры закупах за бюджэтныя сродкі збожжа: высвятлілася, што з красавіка па кастрычнік 2009 года ААТ «Лідахлебапрадукт» купляла збожжа ў шэрагу камерцыйных пасрэдніцкіх прадпрыемстваў, якія неабгрунтавана ўжывалі завышаную оптавую надбаўку да адпускнога кошту. У выніку папярэджана шкода на 872,3 млн рублёў. Матэрыялы праверкі перададзеныя ў абласную пракуратуру.
Па інф. «Ежедневник»