Экалагічна чыстая ўпакоўка – на экспарт
На тэрыторыі СЭЗ «Гроднаінвест» будзе пабудавана высокатэхналагічнае прадпрыемства, якое не мае аналогаў у Еўропе. Кардон новага тыпу будзе выкарыстоўвацца для вырабу пакавальнай тары. З пабочных прадуктаў плануецца арганізаваць вытворчасць камбінаваных мінеральных угнаенняў у гранулах.
Кардон, які будуць выпускаць у Гродна, падлягае біараспаду. Для новага прадпрыемства будзе закупленае канадскае тэхналагічнае абсталяванне. Пастаўляць экалагічна чысты пакавальны кардон мяркуецца ў краіны Еўразвязу.
Паводле БелТА