Размах злачынства – ад Гродна да Далёкага Усходу

|

Шэраг удзельнікаў злачыннай арганізацыі ўжо асуджаны. Ролі ўдзельнікаў злачыннай групы былі строга размеркаваныя. У абавязкі Г. ўваходзіў збыт машын з пераробленымі нумарамі кузава, рухавіка і з выкарыстаннем падробленых рэгістрацыйных дакументаў.

 

Часцей за ўсё ахвярамі злачынцаў станавіліся жыхары Санкт-Пецярбурга і Маскоўскай вобласці, уладальнікі новых «Хондаў» і «Таётаў» коштам ад 15 да 25 тыс. долараў. Машыны скуплялі ў іх выкрадальнікаў па 4–9 тыс. і пасля «падрыхтоўкі» ў Гродзенскім раёне прадавалі на рынках Далёкага Усходу, Казахстана, Кыргызстана і Манголіі па 15–20 тыс. долараў. Раней быў асуджаны кіраўнік гродзенскай групоўкі Ігар Сараеў па сукупнасці саставу злачынстваў: ён быў прыгавораны да 9 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усяго было асуджана 12 чалавек.

Паводле БелаПАН

Фота www.phonedeal.biz