“ВЕЧНЫ ВАНДРОЎНІК” У ЛІДЗЕ

|

У жыцці мастака вобразы гродзеншчыны, у тым ліку і Ліда, займаюць асаблівае месца.

Ён глыбока вывучаў гісторыю гэтага краю, стварыў серыю графічных лістоў старажытнага Лідскага замка.

З 21 лютага па 12 сакавіка аматары мастацтва, жыхары Ліды і яе ваколіц, змогуць пабачыць творы розных жанраў і кірункаў, створаныя сябрамі суполкі “Пагоня” ў гонар Язэпа Драздовіча.

Да ўдзелу ў выставе “Нябесныя бегі. Вечны вандроўнік” таксама запрошаныя іншыя творцы Беларускага саюзу мастакоў, якія шануюць імя “дзядзькі Язэпа”.

Выстава ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”.

Паводле budzma.org