Бамонд турыстычнай справы збярэцца ў Гародні
На канферэнцыі плануецца абмеркаваць рэгіянальныя асаблівасці беларускай туріндустрыі, праблемы эфектыўнага выкарыстання нацыянальных турыстычных рэсурсаў, стварэнне і прасоўванне айчынных турыстычных прадуктаў. Значная частка часу будзе прысвечана і сімволіцы беларускага турыстычнага прадукта, экалагічнаму, гістарычнаму і паломніцкаму турызму, транспамежнаму супрацоўніцтву ў турызме, падрыхтоўцы кадраў для беларускай туріндустрыі.
Таксама ўдзельнікі абмяркуюць перспектывы адаптацыі замежнага вопыту для развіцця беларускайтуріндустрыі. У прыватнасці, досведам стварэння турыстычных аб’ектаўу падзеліцца прадстаўнік Інфацэнтра па турызме і прадпрымальніцтве ў Друскеніках.
Акрамя гарадзенскіх спецыялістаў, удзел у мерапрыемстве возьмуць выкладчыкі факультэта турызму і сервіса ГрДзУ, выкладчыкі Інстытуту турызму БДУ, Гарадзенскага медуніверсітэта, прадстаўнікі ўпраўленняў і аддзелаў па спорце і турызме гарвыканкамаў, менеджары турыстычных кампаній, дырэктары некаторых беларускіх музеяў.
Паводле БелТА
Фота http://images-1.moifoto.ru/big/1/448/572079etq.jpg