Гародня – будучы “флагман беларускага турызму”.

|

Аб гэтым заявіў намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга на паседжанні Гарадзенскага гарвыканкаму, на якім разглядаўся ход рэалізацыі ў Гародні Нацыянальнай праграмы развіця турызму.

 

Канчаткова вырашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час. Адмена віз для еўрапейскіх турыстаў дазволіць значна актывізаваць уяздны турызм і вырашыць шэраг праблем пры рэалізацыі трансмежных праектаў.

 

Намеснік міністра падкрэсліў, што для актывізацыі турызму ў Гародні неабходна ў бліжэйшыя гады стварыць непаўторны гарадзенскі брэнд. “Калі вы (гарадзенцы) прыдумаеце брэнд, імя, асаблівасць, якая выдзеліць горад сярод усіх ншых, вы адразу ж выйграеце на парадак, аб’ёмы турыстычных паслуг узрастуць на дзясяткі адсоткаў,” – сказаў Чэслаў Шульга і прывёў прыклад Полацка.

 

На стварэнне брэнда Гародні могуць “спрацаваць” каралеўскае мінулае горада, таксама выгоднае геаграфічнае знаходжанне, багатая прырода. Акрамя таго неабходна выкарыстоўваць набліжанасць Гародні да межаў, завабліваць у горад турыстаў, што прыязджаюць у памежныя тэрыторыі Літвы і Польшчы (Друскенікі, Вільня, Сувалкі, Аўгустаў). Для гэтага неабходна актыўней распрацоўваць трансмежныя турыстычныя маршруты тыпу “Тры краіны за адзін дзень”, якія прапаноўвалі б турыстам за кароткі час наведаць адразу Беларусь, Польшчу і Літву.

 

Чэслаў Шульга заклікаў гарадзенскіх тураператараў і спецыялістаў па турызме быць гатовымі да ўвядзення з Літвой і Польшчай бязвізавага рэжыму наведвання 50-кіламетровых памежных зон, каб адразу прапанаваць турыстам гатовыя турыстычныя прадукты і ў той жа час абараніць свой турыстычны рынак. Замміністра таксама параіў актыўней выкарыстоўваць патэнцыял “Усходняга партнёрства”, а таксама ўжываць сучасныя тэхналогіі, такія як аудыё- і выдэаэкскурсіі, незвычайныя акцыі, развіццё анімацыі, веласіпедны і ўсесезонны турызм.

 

Праз пяць год ці нават раней Чэслаў Шульга бачыць Гародню “флагманам беларускага турызму”.

 

Па інфармацыі БелТА

Выява з сайта http://belarus-travel.by