Водгукі “Беларускай музычнай восені ХХХVІ” у Гародні

|

Эстрадная і джазавая музыка будзе гучаць тут 19 і 20 лістапада. Адкрыюць праграму 19 лістапада духавы аркестр Лідскаймузычнай вучэльні і аркестр Гарадзенскага музычнага каледжа.

 

20 лістапада адбудзецца выступ аркестра Гарадзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова. Працягнуць канцэртную праграму вечара эстрадны аркестр ГрДзУ пад назвай “Капрыз”, а таксама вядомы джазавы калектыў са сталіцы “Apple Tea”.

 

Міжнародны музычны фестываль “Беларуская музычная восень ХХХVІ” праходзіў у Мінску з 20 кастрычніка па 7 лістапада. У рамках фестываля у Вялікай залі Белдзяржфілармоніі адбылося 15 канцэртаў. Сваё мастацтва гледачам дарылі музыкі з Беларусі, Ізраіля, Расіі, Украіны, Германіі і ЗША. Арганізатары падзеі выказалі спадзяванне, што хутка “Беларуская музычная восень” набудзе колішні размах, калі пасля завяршэння асноўнай часткі ў сталіцы, усе канцэрты яшчэ пэўны час “вандравалі” па розных гарадах краіны.

 

Фота аркестра ГрДзУ “Капрыз” з сайту http://art.grsu.by