Чарговыя крокі да ўстойлівасці

|

Праграма завершыцца 31 студзеня 2010 года.

Фізічныя і юрыдычныя асобы 35 пілотных рэгіёнаў Беларусі, адабраных конкурснай камісіяй для рэалізацыі праекта, змогуць на тэндэрнай аснове атрымаць фінансавую дапамогу ў памерыда 3 ці 8 тысю даляраў ЗША у залежнасці ад віда ініцыятывы.

Прыярытэтнымі накірункамі праграмы фінансавай падтрымкі з’яўляюцца павышэнне сацыяльнай актыўнасці мясцовых суполак для ўстойлівага развіцця тэрыторый, адукацыя для ўстойлівага развіцця, паляпшэне турыстычнай інфраструктуры ўздоўж Зялёных маршрутаў і стварэнне экамузеяў.

Фінансаванне атрымаюць ініцытывы, якія засяроджаны на тых сферах, якія прадстаўляюць інтарэс не толькі для канкрэтнай арганізацыі ці заявіцеля, але важныя, перш за ўсё, для развіцця рэгіёна ў цэлым.

Падрабязная інструкцыя па ўдзеле ў праграме, а таксама дэталёвае апісанне крытэраў і ўмоваў атрымання фінансавай дапамогі праекта змешчана на сайце праекта “Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні” па адрэсе www.ecorazvitie.by

Паводле Delegation Belarus EC News