Каханне з першага курсу

| Без катэгорыі

Усяго ў конкурсе першакурснікаў удзельнічалі 14 факультэтаў, якія мы пералічаць тут не будзем. Але лічбу назвалі не выпадкова, упершыню конкурс доўжыўся два дні – за адзін раз немагчыма было праглядзець усе прэзентацыі.

У першы дзень выступалі вайсковы факультэт, фізіка-тэхнічны, юрыдычны з цудоўнай назвай «Шпіёнскія гульні», факультэт эканомікі і кіравання пад легкадумным брэндам «Маскарад» ды інш.

 

Другі дзень гледачы спрабавалі «Гарбатку» філалагічнага факультэту, назіралі за «Электрашоў» факультэту матэматыкі і інфарматыкі, ацэньвалі «Агентаў 007» з факультэту фізічнай культуры…

 

Журы было студэнцкім, таму можна казаць аб тым, што пераможцы вызначаліся па прынцыпе знаходлівасці, а не «палітычнай» надзейнасці. Першае месца заняў факультэт турызму і сэрвісу, на другім месцы – «шпіёны» з юрыдычнага факультэту, на трэцім – факультэт эканомікі і кіравання.

Удзельнікаў фіналу вітаў рэктар Яўген Аляксеевіч Роўба, які павіншаваў усіх з Міжнародным днём студэнтаў і пажадаў, каб і да вучобы першакурснікі ставіліся з такім жа стараннем і запалам, як і да ўдзелу ў конкурсе.

>