Мутагенэз у скарочаным варыянце. Частка 2
Не цікавімся складам прадуктаў… Часта ГМА (генна-мадыфікаваныя арганізмы) могуць хавацца за пазнакай «E». Аднак гэта не значыць, што ўсе дадаткі «Е» ўтрымліваюць ГМА. Часцей за ўсё яны ўтрымліваюцца ў E 322, E 101, E 101A, E 150, E 415 і некаторых інш.
Мы вырашылі пахадзіць па гродзенскіх крамах, каб праверыць, ці паўсюль выконваецца артыкул №10 закону РБ «Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання для жыцця і здароўя чалавека». То бок, ці маркіруюць спецыяльным чырвоным колерам прадукты, якія ўтрымліваюць ГМА.
Такія крамы, як «Вясёлка», «Бурштын», «Усходні», «Баторыя» можна назваць «экалагічна чыстымі» – мы не знайшлі тут прадуктаў з ГМА, або прадуктаў з «Е» дзе можа ўтрымлівацца ГМА. А вось у АЛМІ мы знайшл некалькі прадуктаў, якія выклікалі ў нас цікавасць – у іх утрымоўваўся дадатак Е 621, які, па нашых спісах, хутчэй за ўсё утрымоўвае ГМА. Тут жа спыталі сертыфікат гэтага прадукта.
Нагадаем, што не толькі журналісты, але і любы спажывец мае права запатрабаваць сертыфікат. Ведаеце, што нас здзівіла? Папярэдні вопыт працы з гэтай крамай паказаў, што адміністрацыя АЛМІ не любіць прадстаўляць якія-небудзь дакументы, якія тычацца іх тавараў. Але вынік быў іншы. Праз пяць хвілінаў нам прынеслі і паказалі сертыфікат. Праўда, спачатку паспрабаў ўмяшацца ахоўнік, які доўга не разважаў, што да чаго, і спрабаваў выгнаць нас з крамы. Аднак яго хутка супакоілі. А з дадзеных сертыфікату стала вядома, што ў падазроным прадукце, на шчасце, таксама ГМА не апынулася.
Цікавы выпадак адбыўся ў гандлёвым доме «Фламінга». Нам адмовілі ў адказах на пытанні, спасылаючыся на тое, што трэба было патэлефанаваць перад прыходам і дамовіцца аб сустрэчы. Дзіўна, няўжо кожнаму пакупніку, які хоча даведацца пра той ці іншы прадукт, таксама трэба тэлефанаваць і дамаўляцца?.. Адказаць на пытанне «Ці ёсць у вашай краме прадукты з ГМА?» нам не змаглі. Верагодна, без папярэдняй падрыхтоўкі – ніяк! Мы яшчэ наведаем «Фламінга» і разбярэмся да канца. Калі знойдзем нешта небяспечнае, абавязкова праінфармуем нашых чытачоў.
Падобны выпадак адбыўся і ў краме «Спадарожнік»: нам таксама двойчы адмовілі ў прадстаўленні сертыфікату (што з’яўляецца парушэннем правоў спажыўца!), спасылаючыся на адсутнасць… таваразнаўцы. Мы дакладна ведаем, што нашыя людзі, як правіла, не маюць намеру і настрою спрачацца з гандлярамі і кожны раз патрабаваць неабходныя дакументы на прадукцыю. Але, звяртайце ўвагу на тое, што напісана на ўпакаванні. Ніжэй мы друкуем табліцу, у якой пазначаны найбольш небяспечныя Е. Усяго ж існуе каля 700-900 дадаткаў, але не ўсе яны такія ўжо і «жудасныя». І апошняе. Не саромейцеся прасіць прадаўца растлумачыць незразумелую вам інфармацыю, ён абавязаны вам растлумачыць або паклікаць таваразнаўцу. З павагай стаўцеся да сябе і свайго здароўя.
У табліцы насупраць абазначэння харчовага дадатку Е пазначаны характар яго небяспечнага ўздзеяння адпаведнай літарай:
Н — небяспечны
ВН — вельмі небяспечны
З — забаронены ў шэрагу краінаў
РК — выклікае кішэчныя расстройствы
АЦ — парушае артэрыяльны ціск
С — выклікае высыпанні
К — канцэрагенны
РС — выклікае расстройствы страўніка
Х — халестэрын
Харчовы дадатак |
Уздзеянне |
Харчовы дадатак |
Уздзеянне |
Харчовы дадатак |
Уздзеянне |
Харчовы дадатак |
Уздзеянне |
Е 102 Е 211 |
Н К |
Е 212 Е 280 |
К К |
Е 283 Е 463 |
К К, Х |
Е 463 Е 952 |
К, Х З |
Фота на застаўцы http://mirsovetov.ru