Праз грамадзянскае тэлебачанне да грамадскай актыўнасці
Ён ляжыць на поўначы Польшчы амаль на самым узбярэжжы Балтыйскага мора, а жыве ў ім каля 150 тысяч чалавек.
Ідэя стварыць тэлебачанне, якое асвятляла б падзеі грамадскага жыцця гораду, была здзейснена Таварыствам падтрымкі няўрадавых ініцыятыў Эльблонга. Як адзначыў старшыня эльблонскага фонду, каторы займаўся суфінансаваннем праекту, Аркадзь Яхімовіч: «Шматлікія людзі і арганізацыі робяць шмат добрых спраў, але яны не на столькі медыяльныя, каб распавесці аб сваіх дасягненнях як мага большаму колу людзей. Мы вырашылі гэта выправіць. Мы хочам паказаць, што існуюць такія людзі, каторыя робяць дабро на карысць іншым, у якіх ляжыць сэрца да дапамогі хворым, бедным, самотным, дзецям і моладзі. Мы збіраемся распавядаць пра шматлікія пазітыўныя вынікі працы самых разнастайных ініцыятыў. Такім чынам мы хочам палепшыць жыццё ў нашым рэгіёне, прыцягнуць больш людзей да ўзаемадапамогі і ўдзелу ў вырашэнні разнастайных праблем».
Студыя існуе ўжо больш за тры гады і за гэты час было зроблена шмат фільмаў, ролікаў і відэапраграм аб дзейнасці разнастайных арганізацый і іх праектах. Праграмы распаўсюджваюцца праз сетку сайтаў грамадскіх арганізацый, якіх у Польшчы нязлічнае мноства, а таксама транслююцца мясцовым эльблонгскім тэлебачаннем гадзіну на тыдзень. «Насамрэч, гэта не так і мала, – кажа рэпарцёр і рэдактар Малгажата Возьна, прыходзіцца пастаянна і дысцыплінавана працаваць, дамаўляцца з занятымі людзьмі, распрацоўваць новыя ідэі. У цяжкія часы, бывае, пускаем у эфір паўторы». А год таму быў створаны ўласны сайт (http://www.telewizjaobywatelska.org.pl/), на якім цяпер збіраецца ўсё, што робіцца студыяй.
align=”right” >Акрамя асноўнай каманды грамадзянскага тэлебачання, у студыі працуе яшчэ адна – Моладзевая Эксперыментальная Тэлевізійная Ініцыятыва (у польскай абрэвіятуры выглядае як EMIT – Eksperymentalna Młodzieżowa Inicjatywa Telewizyjna). Куба Струмінскі, шэф ЕМІТ, распавёў нам: «Шматлікія жыхары Эльблонга сядзяць на канапе і пастаянна наракаюць, што ў горадзе сумна і, нібыта, нічога не адбываецца, у адрозненне ад іншых вялікіх гарадоў. Мы вырашылі паказаць ім, што, насамрэч, усё не так як падаецца. Мы ўзялі камеры і сталі здымаць усё цікавае, што робяць маладыя творчыя і актыўныя людзі, як яны ствараюць культуру нашага гораду».
У Эльблонг мы прыехалі ў межах польска-беларускага моладзевага праекту на тэму грамадзянскай журналістыкі. Тут у нас быў аднадзённы прыпынак паміж трэнінгам у Варшаве і трохдзённай стажыроўкай на Лодзкім студэнцкім радыё «Жак». Да Эльблонгу праз паў-Польшчы мы ехалі для таго, каб не толькі пабачыць, што каля самай Беларусі існуе такая ўнікальная для нас з’ява – «Грамадскае тэлебачанне», але даведацца як яно працуе і што трэба, каб яно запрацавала ў нас. Прыклад выкарыстання ведаў – гэта «Твой Стыль», які мае намер у бліжэйшы час распачаць рэгулярна рабіць праграмы і ролікі аб разнастайных цікавых асобах, незвычайных падзеях і сур’ёзных праблемах, гуляць ролю ў вырашэнні якіх можа кожны з нас.