Дзве навіны для спартоўцаў ад чыноўнікаў і прэзідэнта

|

Адпаведныя правілы ўвяло Міністэрства спорту і турызму Беларусі сваёй пастановай. Дакументам усталявана, што званне майстра спорту міжнароднага класа па гульнявых камандных відах спорту прысвойваецца спартоўцам, якія ўваходзяць у склад зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, якая прымала ўдзел у фінальнай частцы Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатах, Кубках свету, чэмпіянатах Еўропы як прадстаўніца краіны-гаспадыні гэтых спартовых спаборніцтваў, пры ўмове, што выніковае месца, занятае гэтай камандай, вышэй двух каманд-удзельніц, якія занялі апошнія месцы, калі не ўсталяваныя больш высокія разрадныя патрабаванні.

 

Таксама дакументам прадстаўлена спартовым клубам арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў права прысвойваць спартоўцам I, II і III разрады, праўда пры ўмове, што яны спецыяльна ўпаўнаважаныя на гэта адпаведнымі па тэрытарыяльнай прыналежнасці ўпраўленнямі фізічнай культуры, спорту і турызму абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў. Раней такім правам валодалі толькі аддзелы па фізічнай культуры, спорце і турызме гарадскіх і раённых выканкамаў.

 

Гэтыя меры могуць значна павялічыць колькасць беларускіх майстроў спорту міжнароднага класу і розных «разраднікаў», зрабіўшы беларусаў сапраўды спартовай нацыяй.

 

Навіна другая: Алімпійскім чэмпіёнам – стыпендыю ў 300% … ад пражытачнага мінімуму.

 

Алімпійскім чэмпіёнам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, з гэтага часу апроч пенсіі будзе прызначацца спецыяльная стыпендыя ў памеры трох бюджэтаў пражытачнага мінімуму.

 

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ва Ўказе прэзідэнта № 555 «Аб установе дзяржаўнай стыпендыі алімпійскім чэмпіёнам».

 

Паказаная стыпендыя будзе прызначацца грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны – 60 гадоў, жанчыны – 55 гадоў) якія стала пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія, выступаючы ў складзе нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь або былога СССР па відах спорту, заваявалі залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях.

 

А пакуль колькасць майстроў застаецца, як і раней, а стыпендыі пакуль ніхто не атрымаў, яшчэ некалькі фотаімгненняў Яраслава Ванюкевіча з гарадзенскіх спартовых пляцовак:

>