Культурны цэнтр на базе музея

|

Раней музей размяшчаўся ў былым жаночым кляштары Раства Багародзіцы, а прыме першых наведвальнікаў у сценах будынку XVIII стагоддзя на вуліцы Замкавай – помніку архітэктуры барока і класіцызму.

 

Як паведаміла ТС дырэктар музея Людміла Аляксандраўна Карнілава, планавалася адкрыццё зрабіць у першыя дні снежня, але прыйдзецца трохі пачакаць: амаль 80 тысяч прадметаў агульнага фонда музею патрабуюць дасканалага размяшчэння ў 11 экспазіцыйных залах і сховішчах.

 

Акрамя вялікай плошчы выставаў, у музеі плануецца адкрыць кавярню, ладзіць канцэрты. Адным словам, стварыць паўнавартасны культурны цэнтр. Супрацоўнікі музею не даюць яўных абяцанняў, але адчуваецца, што на Каляды гарадзенцаў чакае сюрпрыз…

Фота prosto-free