Абвінавачваецца ў тэрарызме
Адпаведныя дакументы абвінавачаны, які больш за 9 месяцаў утрымліваецца ў мінскім следчым ізалятары, атрымаў вечарам у пятніцу.
У справе Аўтуховіча некалькі эпізодаў, па якіх ён праходзіць у якасці арганізатара: падпал, захоўванне выбуховых рэчываў і падрыхтоўка тэракта.
Днямі арыштаваны пачне знаёміцца з матэрыяламі справы.
У следчым ізалятары застаецца яшчэ адзін прадпрымальнік з Ваўкавыску – Уладзімір Асіпенка.
Яму абвінавачванні пакуль не прад’яўлены.
З арыштаванага разам з Аўтуховічам і Асіпенкам Юрыя Лявонава ўсе абвінавачванні былі знятыя яшчэ 24 верасня.