Парушальнік-рэкардсмен

|

Гора-кіроўца выехаў з Гродна ў кірунку Падлабення.

Ён быў нецвярозы, да таго ж больш увагі звяртаў на пасажыра, чым на дарогу.

У выніку, каля паварота на Адамавічы, не справіўся з кіраваннем і апынуўся ў кювеце.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што гэта юбілейнае, пяцідзесятае затрыманне 32-гадовага жыхара Гродна за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Адлік вядзецца з 1997 года, калі за кіраванне машынай у нецвярозым стане парушальнік быў пазбаўлены правоў.

У Гродзенскай ДАІ “Твайму стылю” паведамілі, што за сваё апошняе парушэнне кіроўца пакараны толькі штрафам: крымінальная справа заводзіцца ў выпадку, калі парушэнне паўторыцца на працягу года.

Між тым, учора па віне іншага пьянага кіроўцы загінула 24-гадовая гродзенка.

Яна села ў машыну да знаёмага, які быў пазбаўлены правоў яшчэ ў 2007 годзе.

Трагедыя здарылася ў Віцебскай вобласці.

Фота з сайта http://news.autonic.ru