І.ЦІХАНУ І В.ДЗЕВЯТОЎСКАМУ ДАЛІ ТЫДЗЕНЬ

|

Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі, абвінавачаныя ў прымяненні допінгу на Алімпіядзе-2008 у Пекіне, не лічаць сябе вінаватымі і спадзяюцца прадставіць суду доказы парушэнняў працэдуры правядзення і апрацоўкі тэстаў допінг-кантроля.

Справу беларускіх спартсменаў будуць разглядаць тры арбітра: абраны імі самімі, Міжнародным алімпійскім камітэтам і Спартыўным арбітражным судом.

Паводле раней прынятага рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэта беларускія кідальнікі молата павінны вярнуць алімпійскія медалі.