Міліцыя працавала над справай сем год
У лістападзе 2003 года ў лясах Гарадзенскага раёна, недалёка ад Святога балота, быў знойдзены разбіты спартовы самалёт “Вілга-35” і целы пілота і двух пасажыраў. Прычым да таго як быць знойдзеным самалёт праляжаў на тым месцы паўгады.
Ніякіх апазнавальных знакаў, дакумантаў аб прыналежнасці самалёта і яго рэгістрацыі, а таксама асабістых дакумантаў людзей знойдзена не было. З цягам часу высветлілася, што самалёт літоўскі. З Літвы прыйшло пацверджанне аб тым, што літоўскі пілот-аматар Тадас Валкаўскас яшчэ ў канцы марта вылецеў у невядомым кірунку і прапаў.
Супрацоўнікі транспартнай міліцыі мелі дзве версіі справы: наркатрафік і незаконная міграцыя. Апошняя гіпотэза пацвердзілася пасля сямі год руплівай працы з прыцягненнем Інтерпола і дыпламатычных служб. У выніку следства высветліла, што пасажырамі літоўскага самалёта былі грамадзяне Індыі Вінап Кумар і Гурмаіл Сінгх. Відаць, літовец меў намер даставіць іх некуды нелегальна, аднак не справіўся з кіраваннем падчас палёту, бо быў вымушаны ляцець на малых вышынях, і разбіўся.
Сваякі загінулых індусаў атрымалі паведамленне аб тым, што адбылося. У бягучы момант па дыпламатычных каналах вырашаецца пытанне аб перадачы астанкаў блізкім.
Па інфармацыі БелТА
Фота http://www.belta.by