Таццяна Сапач у гасцёўні Руху “За свабоду”

|

Таццяна Сапач прадэманструе тыя самыя вершы на беларускай, англійскай, расейскай, польскай і літоўскай мовах.

 

Таццяна Сапач таксама з’яўляецца аўтаркай тэлевізійных фільмаў і перадач “Паштоўкі з Вільні”, што транслюецца па тэлеканале “Белсат”, а таксама “Віленскі сшытак”, якая выходзіць у эфір на першым канале літоўскага тэлебачання на працягу ўжо 20 год.

 

Напрыканцы сустрэчыпрысутным будзе прадстаўлены зусім новы дакументальны фільм “Тут, пад самаю Вільняй. З жыцця тутэйшых”.

 

Вечарына-сустрэча адбудзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы 26 лістапада, і распачнецца ў 18.30.

 

Выява з сайту http://kamunikat.org