Вінаваты ў смерці жанчыны кіроўца на лаве падсудных
Выпадак здарыўся ўвечары 15 жніўня на вул. Дамброўскага. Сям’я -маці і бацька з дзіцем у калясцы – ішлі па ўзбочыне вуліцы. Аўтамабіль «Форд-эскорт», якім нападпітку кіраваў 19-ці гадовы гарадзенец, літаральна знёс каляску і на вялікай хуткасці з’ехаў.
Затрымаць кіроўцу ўдалося толькі праз некалькі гадзін непадалёк ад будынку літоўскага консульства ў Гродне. Пазней высветлілася, што хлапец ужо неаднаразова парушаў правілы дарожнага руху.
Цяпер яму пагражае да 5-ці гадоў пазбаўлення волі.
На здымку ont.by той самы “Форд-Эскорт”.