Яшчэ аднаго жыхара Гарадзеншчыны абвінавацілі ў тэрарызме
Такое меркаванне ў каментары для агенцтва БЕЛАПАН выказаў праваабаронца Алег Волчак.
Па яго словах, Міхаіла Казлова могуць абвінаваціць ў тым, што ён знаў пра падрыхтоўку тэракта, але не паведаміў пра гэта.
Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 г.
Летам Лявонаў быў выпушчаны на волю. Мікалаю Аўтуховічу, як і Асіпенку, прад’яўлена афіцыйнае абвінавачванне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту.
На думку следчых, яго ахвярай павінен быў стаць старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімір Саўчанка.
Як і Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка – былы вайсковец, падпалкоўнік запасу. Быў камандзірам вайсковай часткі. Пасля звальненя ў 1993 г. з войска працаваў да 2003 г. падатковым інспектарам у Ваўкавыску.
Фота naviny.by