«Беласток запрашае» толькі адзін дзень (абноўлена)
На прывезенай беластоцкімі чыгуначнікамі выставе прадстаўленыя найбольш адметныя помнікі архітэктуры, гісторыі і культуры суседняга горада. Працаваць выстава будзе толькі адзін дзень.
alt=”выстава пра Беласток” sub=”выстава пра Беласток” >
Не меншы інтарэс у гарадзенцаў, якія патрапілі сёння на чыгуначны вакзал, выклікаў і новы цягнік, на якім прыехала польская дэлегацыя. Гэта эканамічная машына, якая патрабуе нашмат менш паліва ў параўнанні з беларускімі “дызелямі”.
Рэйкавыя аўтобусы ўжо абслугоўваюць многія прыгарадныя маршруты на Беласточчыне.
Пасля экскурсіі па Гродне беластоцкія госці ад’едуць сёння ўвечары дадому.
Дарэчы, гарадзенцам, якія ў бліжэйшыя дні збіраюцца ў Польшчу, трэба мець на ўвазе часовыя змены ў раскладзе руху цягнікоў.
У сувязі з рамонтам дарогі ў суботу і нядзелю будуць адмененыя цягнікі з Кузніцы да Гродна, якія мусілі адыходзіць у 7.15 і 16.35.
Не будзе курсаваць таксама цягнік з Гродна да Кузніцы, які звычайна адпраўляецца ў 10.05. Цягнік з Гродна ў 19.50 будзе ехаць толькі да Кузьніцы.
У нядзелю і панядзелак не будзе таксама цягніка з Гродна да Кузьніцы на 5.35. У гэтыя дні толькі да Кузьніцы будзе даязджаць цягнік Беласток-Гродна (адпраўленне ў 22.22).
Фота Касі Крот