Ноч кіно за 10 тысяч

|

Бліжэйшая кінаноч будзе напоўненая фантастычнымі трылерамі “Прыцемкі” і “2012” ды баявіком “На гульні”. Як паведаміла “Твайму стылю” дырэктарка кінатэатра Галіна Захарчэня, кошт квітка на начны прагляд складзе 10 тыс. рублёў. У гэты кошт уваходзіць і наведванне дыскатэкі ў суседняй залі.

Начное кіно з’яўляецца досыць папулярнай у Еўропе формай прываблівання гледача ў кіназалы.

Першы начны кінапрагляд у адрамантаваным нядаўна і абсталяваным новай сістэмая стэрэагуку кінатэатры адбыўся сёлета ў ноч з 14 на 15 лістапада.

Колькасць яго наведвальнікаў сп-ня Захарчэня назваць адмовілася, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу. Пры гэтым яна заўважыла, што калі такая форма падачы кіно не прыжывецца сярод гарадзенцаў, то кінатэатр абавязкова прыдумае новыя цікавыя праекты працы з кінааматарамі.

Фота: www.segodnya.ua