Старт падзелу міліёнаў будзе дадзены ў Гродна

|

Праграма фінансуецца са сродкаў Еўразвязу. Яе мэтай з’яўляецца збліжэнне ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця ў памежных рэгіёнах Беларусі (Гарадзешчына і Віцебшчына), Латвіі і Літвы, забеспячэнне эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту і культурнай ідэнтычнасці жыхароў памежных рэгіёнаў трох краін.

Удзел у праграме, разлічанай да 2015 г., могуць браць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі з Гарадзеншчыны.

2-3 снежня ў Гродне пройдзе паседжанне Сумеснага Маніторынгавага камітэту гэтай праграмы, які адказвае за вызначэнне крытэрыяў конкурсу і выбар яго пераможцаў.

Менавіта на ім і плануецца абвясціць пра пачатак конкурса праектаў.