Адукацыйны праект «Моладзевая акцыя мультымедыя»

| Без катэгорыі

«Моладзевая акцыя мультымедыяў» ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічана на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасць выпрацоўваць, фармуляваць і абараняць сваю грамадскую пазіцыю, а таксама ўплываць на свет вакол сябе.

 

Дэвіз праекту «Маю выбар. Маю ўплыў. Маю медыі» адлюстраваны на партале http://www.mammedia.org, дзе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць ствараць і публікаваць уласныя газеты: партал прапануе гатовыя і разнастайныя макеты газет, з якіх застаецца толькі абраць адпаведны, напоўніць яго зместам і публікаваць – на партале ці ў друкаванай версіі.

 

Праект прапануе таксама ўдзел у спаборах і семінарах, якія ладзіць разам з партнёрамі фонд «Новыя медыі», і вучобу непасрэдна ў аўтарытэтных журналістаў, у тым ліку за мяжой. Маладыя журналісты, сябры праекту МАМ, атрымаюць не толькі парады і дапамогу ад дасведчаных калег, але і змогуць камунікаваць паміж сабой і сваімі рэдакцыямі на форуме парталу. Партал прадугледжвае адмысловую дыстанцыйную школу журналістыкі – электронныя лекцыі www.еlekcyi.org, па сканчэнні якіх удзельнік атрымае веды і сертыфікат. Для актывістаў праекту будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі.

 

Праект МАМ прадугледжвае супрацоўніцтва з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў. Першы спабор для рэдакцый распачаўся 16 лістапада. Кожнай рэдакцыі прапануем абраць сваё крэда (ці дэвіз) – а пазней аўтарытэтная камісія з журналістаў і прадстаўнікоў фонду вызначыць, наколькі ён адпавядае зместу газеты (прынамсі, на прыкладзе аднога нумару выдання). Наступны спабор распачнецца 1 снежня: будзе абірацца найлепшае святочнае каляднае выданне. Апошні тэрмін – да 15 студзеня

Паводле Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Ілюстрацыя molod.perm.ru