Дактары і хворыя: змагаюцца з грыпам і адзін з адным

|

Марыя*, участковы ўрач, палiклiнiка № 6:

 

Пра пацыентаў

Праца нашая складаная, бо працуеш з хворыми людзмi. Некаторыя з iх змагаюцца з хваробай, але такiх адзiнкi. Менавіта ў iх і мы вучымся аптымiзму i веры ў сябе. Але большая частка шукае нейкага цуду, чароўнай таблеткi ад усiх хвароб. А калi яе не знаходзяць, робяць высновы, што доктар дрэнна лечыць. Яны нават не спрабуюць нешта змянiць у сваiм жыццi: сесцi на дыету, заняцца спортам, самаўдасканальваннем. Я ведаю адну жанчыну, 63-х гадоў, у якой цяжкая хвароба суставаў, з-за якой яна зараз перамяшчаецца на iнвалiднай калясцы. Яна ўжо тры гады не выходзiла з дому, жыве адна, але працягвае змаганне з хваробай. «Мы яшчэ пазмагаемся», – сказала яна мне ў мінулы раз, калi я была ў яе на выклiку. Я лiчу, што гэта павiнна стаць дэвiзам людзей, асабліва ў часе эпідэмій і масавых захворванняў.

 

Пра грып, лекі і абарону

align=”left” >Па-першае, правiльна казаць не свiны грып, а калiфарнiйскі, бо пайшоў ён з Калiфорнii. Па-другое, не трэба палохацца, бо ў большасцi выпадкаў мы назіраем не свіны, а сезонны грып, врз, праз якiя мы праходзiм кожны год. Ад свiнога грыпу ў Гродна нiхто не памёр. Але выпадкi яго зафiксаваныя i пацьверджаныя лабараторна. Па словах аптэкарак, кошт тамiфлю 117 000 у Беларусi, у суседняй Польшчы – прыкладна 134 000. Ёсць яшчэ ангрымакс, арпетол. Маскi? Што ж, не кепскiя рэчы. Але дзейнічае маска толькi 2 гадзiны. I насiць іх трэба толькi ў памяшканнях цi ў транспарце. На вуліцы гэта не дзейнiчае і нават можа нарабіць шкоды.

 

Дактары абураюцца на капрызных хворых, але ў хворых свая праўда.

 

Насця, 15 гадоў: З аднаго боку мне шкада дактароў, якiя прымаюць на сябе ўдар эпідэміі. З другога боку, мне не падабаецца, што яны хлусяць людзям аб рэальнай сiтуацыi ў на сённяшнi дзень, канкрэтна – пра грып. Я лiчу, што трэба сур’ёзна ставіцца да людзей, казаць ім праўду. Я бачыла нават такую інфармацыю: маўляў некаторыя статыстыкi падлiчылi, што ў Беларусi свiным грыпам захварэюць 9000 чалавек. А як на самой справе? Людзі баяцца, калі не ведаюць, альбо не вераць афіцыйным звесткам. Як я забяспечваю сабе абарону ад грыпу? Аксалiнавая мазь, натуральныя вiтамiны i не цалуюся з хлопцамi.

 

Эльвiра, 65 гадоў: Дактароў шкада. Яны маюць толькi 12 хвілін для аднаго чалавека на прыёме. За гэты час не магчыма, на маю думку, зрабiць поўны медыцынскі агляд. Доктар не паспявае, пацыент нярвуецца… Мы з мужам не ходзiм туды, дзе шмат людзей. Карыстаемся аксалінавай маззю, а лук, часнык, гранаты і клюква сталi нашымi лепшымi сябрамi. Я лiчу, што сiтуацыя ў краіне жудасная, асаблiва калi чуеш пра смяротныя выпадкi, калi людзi згараюць ад запалення лёгкiх.

Рацэпт на добрае здароў’е ад Эльвiры: 300 г грэцкiх гарэхаў, 300 г курагi, 300 г разынкі, 300 г мёду, 2 лiмона. Усё пракруцiць у мясaрубцы i есці па адной сталовай лыжцы перад ежай.

 

Андрэй, 40 год: У кожнай прафесii ёсць выпадковыя людзi. I сярод дактароў яны ёсць таксама. Такiя людзi не ўмеюць і не хочуць лячыць. Да доктара мы ідзем у апошнюю чаргу. Доктар – гэта асаблівы… лад жыцця, гэта больш, чым прафесiя. Сфармаваліся і такiя адносiны паміж пацыентам і доктарам: я прыйшоў да цябе, я хворы, а ты ўрач, ты павiнен мяне лячыць. Так павінен, але нельга хамiць. A яшчэ мне не падабаецца такая рэч, калі ў лекара зарплата ў 2 разы менш, чым у будаўнiка, цi кіроўцы бульдозера. Наконт грыпу, я так вам скажу: грып – штучна зробленая рэч. Раптам, па якiх-небудзь прычынах, яна наўмысна альбо – не, выйшла з-пад кантролю. I як мне абараняць сваё здароў’е, калi я не ведаю, што сапраўды ёсць свiны грып?

 

Падставы для хвалявання ёсць, берагчыся трэба. Але, кажуць, што ад палення ў год памiраюць у краіне тысячы чалавек.

*Прозвішча доктар прасіла не называць

Здымкі Юліі Бадзяк