Імя – адлюстраванне часу і фантазіі
Калі я падрасла, то да свайго імя стала ставіцца больш талерантна, але ўсё ж такі «Анастасія» было нечым чужым і ўвогуле не маім. У дзіцячым садку нас такіх Настачак было тры. Але маленькая пампушка з мяккімі шчочкамі прыцягвала позіркі ўсіх дарослых, таму ніякай дыскрымінацыі ў свой бок я не адчувала. Час ішоў, і да свайго імя я неяк прыстасавалася, маючы на ўвазе яшчэ тое, што маё імя ўсім падабалася. Што тычыцца цяперашняга часу, майго школьнага жыцця, то магу сказаць, што Анастасій ў сваім класе я маю чатыры разам з сабою. Нават ў паралельным классе вучыцца мая поўная цёзка, так сама Наста Аўдзей. Вось так! Нашто я ўсё гэта расказваю? Скарджуся тут, а вам ніякай справы да гэтага няма! Але ўсё ж такі, вы ніколі не заўважалі, что некаторых імён у нашым жыцці стала вельмі шмат? Не ведаю, як у вас, але я, калі выходжу, напрыклад, летам гуляць, то чую, як мяне клічуць з усіх бакоў: «Наста, Настачка, Насцюшка, Тасячка…» Лепей ў такі час заціснуць вушы сваёй любімай песняй і не азірацца, бо гэта будзе вельмі часта, але усё роўна не па маю душу. Я заўважыла, што некаторыя імёны не знікаюць. Чаму так? Што ўплывае на бацькоў? І як зараз называюць дзяцей? На мае пытанні згадзілася адказаць работнік ЗАГСу.
– Якія зараз самыя папулярныя жаночыя імёны?
– Ведаеш, на ўсё ў нашым жыцці ўплывае мода. Вельмі часта дзяўчынак называюць Настамі, Ксюшамі, Ганнамі, Палінамі. Таксама часта бачу Соф’ю, Ульяну. Вось Марыя ніколі не выходзіць з моды.
– А можа ёсць якія-небудзь незвычайныя імёны?
– Зараз стала модным даваць падвойныя імёны. Напрыклад, Ганна-Марыя, Вольга-Мілана. Вядома, некаторыя выбіраюць вельмі старыя імёны: Груша, Марфа, Аляфціна, але гэта ўсё ж такі рэдка. Перасталі называць дзяўчат імёнамі 60-70-х гадоў, напрыклад, Галіна, Ірына, Наталля, Людміла.
– А што тычыцца мужчынскіх імёнаў?
– Хлопцаў любяць называць Сашамі, Мікітамі, Максімамі, рознымі інтэрпрытацыямі Данііла (Даніэль, Дамінік). Так сама часта называюць старымі імёнамі: Захар, Фёдар, Сцяпан.
– А як людзі выбіраюць імя?
– Ну, хто як: хтосьці называе дзіця ў гонар бацькоў ці сяброў якіх. Некаторыя ходзяць у царкву і там ужо выбіраюць імя ў адпаведнасці з царкоўным каляндаром. А некаторыя глядзяць серыялы, вось, напрыклад, калі па тэлебачанні скончылася «Не нарадзіся прыгожай», то дзяўчынак сталі называць Кірамі, а хлопчыкаў Раманамі і Андрэямі. Часцей за ўсё да нас людзі прыходзяць ужо выбраўшы імя.
– А можна сына, напрыклад, Юпітэрам назваць, ці Гродна там?
– Не, мы рэгіструем тыя імёны, якія падпадаюць пад наш арфаграфічны рэжым. Такіх бацькоў мы стараемся пераканаць – дзіцяці потым будзе не вельмі лёгка ў жыцці, нават с тым, што яго імя цяжка спрагаецца.
– Атрымоўваецца, што імя – гэта нейкае адлюстраванне часу?
– А інакш і быць не можа. Нешта ж павінна ўплываць на людзей. І гэта нешта, я лічу, – мода.
Так атрымалася, што два тыдні назад, мая суседка нарадзіла хлопчыка. Я паразмаўляла і з ёй.
–Вольга, як вы вырашылі назваць свайго хлопца?
– Кірыл.
– А чаму менавіта так?
– Ну як табе адказаць, яшчэ калі я цяжарная была, мы з мужам вырашалі, якое імя даць сыну. Жэнька ў нас ужо ёсць, мужа Толікам зваць, дзядоў Міша і Мікалай. Імёны не такія, каб вельмі нам падабаліся. Ну мы пагарталі даведнік, у інтэрнэце паглядзелі. Выбіралі з пяці-шасці, а потым неяк вырашылі, што Кірыл самае лепшае. Так і назвалі.
– Ці верыце вы ў тое, што імя неяк уплывае на жыццё чалавека? Калі вы выбіралі імя, глядзелі, што яно значыць?
– Не, неяк нават не думала пра гэта. На самой справе, я не веру ва ўсё гэта. Жыццё чалавека залежыць ад самаго чалавека, а не ад таго, як яго называюць.
Другая жанчына, сяброўка маёй цёткі, Настай назвала сваю дачку толькі таму, што бацюшка ў царкве ёй параіў. А мяне, напрыклад, назвалі ў гонар нейкай бабкі па мамінай лініі. Кожны падыходзіць да гэтага пытання па-рознаму. Але часцей імя становіцца адбіткам моды і тэлебачання. Дрэнна гэта, ці добра, хто ведае. Менавіта мне не вельмі падабаецца, калі кожную пятую дзяўчынку на вуліцы завуць так, як і мяне, я лічу, што свет павінен быць разнастайным. А як ён можа быць разнастайным, калі ўсіх завуць аднолькава? Гэта пачатак да страты індывідуальнасці, але вы можаце са мной і не згаджацца.
Наста АЎДЗЕЙ