Цыгарэты і цукар вярнуліся на рынкі

|

Змены ў правілы гандлю ўнесены пастановай Савета міністраў ад 24 жніўня.

Яны дазволяць пашырыць асартымент і павялічыць прыбытак індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, занятым дробным гандлем.

Прадаваць алкаголь і цыгарэты цяпер дазволена ў любых крамах і аб’ектах грамадскага харчавання на тэрыторыі рынкаў незалежна ад іх прыналежнасці – раней гэтым займаліся крамы Белкаапсаюзу і прадпрыемствы грамадскага харчавання з гандлёвай залай.

Курынымі яйкамі мелі права гандляваць толькі прадпрыемствы-вытворцы – ад сёння гэта дазволена індывідуальным прадпрымальнікам.

Цукар, муку, яйкі, а таксама піратэхніку, вырабы з каштоўных металаў і камянёў дробныя гандляры змогуць набываць з мінімальнай гандлёвай надбаўкай у крамах-складах.