У Польшчу па новым раскладзе

|

Цягнікі ў польскі бок будуць адпраўляцца тры разы на дзень: 04.38 – да Кузніцы, 11.43 – да Беластока, 17.55 – да Кузніцы.

У адваротны бок: 08.30 – з Кузніцы на Гродна, 12.10 – з Беластока, 21.40 – з Кузніцы.

У даведцы Гродзенскага чыгуначнага вакзала ТС паведамілі, што змена раскладу руху цягнікоў у польскім кірунку адбываецца ў снежні штогод з ініцыятывы польскага боку.

Пасля сёлетніх зменаў апошні цягнік на Кузніцу будзе адпраўляцца і вяртацца на 2 гадзіны раней.