Гродзенка гандлявала фальсіфікаванай гарэлкай побач з крамай

|

Жанчына рэкламавала свой тавар як завезены з Украіны, хаця бутэлькі ўпрыгожвалі этыкеткі беларускіх вытворцаў.

У якасці пакупнікоў да гандляркі звярнуліся супрацоўнікі міліцыі і падаткавай інспекцыі. Прапанаваную ім за 6 тысяч бутэльку самаробнай гарэлкі яны аформілі як кантрольную закупку.

У жанчыны канфіскавана 50 бутэлек гарэлкі, разлітай у карыстаную паўлітровую тару.

Гандлярка паведаміла, што ўсю партыю вадкасці яна набыла на “Паўднёвым” у незнаёмых грамадзян.

Паводле http://uvd.grodno.by