Разлікі за залікі
Яго сутнасць зводзіцца да таго, што кожны тыдзень старасты груп будуць падаваць у дэканат колькасць прапушчаных па няўважлівай прычыне заняткаў студэнтамі.Калі ў кагосьці такіх набярэцца 8 гадзін (4 пары), то яму даецца папярэджанне дэкана. Калі такая сітуацыя узнікае зноў, то дэкан ужо мае права напісаць вымову студэнту. А прапусціўшы яшчэ 8 гадзін, «сачок» атрымлівае вымову рэктара і аўтаматычна ставіцца на адлічэнне, хаця адлічыць могуць толькі за акадэмічную непаспяховасць – няздачу залікаў, экзаменаў і г. д.
Вось для таго, каб ліквідаваць частку пропускаў, прагульшчык павінен заплаціць і адпрацаваць адпаведную іх колькасць. Дадзеная працэдура таксама не простая. Спачатку трэба звярнуцца ў дэканат і падпісаць дамову ў двух экзэмплярах. Затым з ёй пайсці ў банк, заплаціць указаную суму (прэйскурант яшчэ да канца не распрацаваны, але дакладна вядома, што адна акадэмічная гадзіна каштуе 12 690 бел. руб.), квіток прынесці ў дэканат, дзе выпішуць накіраванне да выкладчыка. Потым трэба знайсці гэтага выкладчыка, дамовіцца аб часе адпрацоўкі, і толькі тады студэнт можа пахваліцца сваімі ведамі.
Загад устанаўлівае платныя дадатковыя кансультацыі, а таксама пераздачы залікаў і экзаменаў. Працэдура аплаты тая ж. Такія меры, мяркуецца, напалохаюць студэнтаў, якія адразу пачнуць наведваць усе заняткі, старанна рыхтавацца да практычных заняткаў і розных формаў кантролю – залікаў, экзаменаў.
Па словах дэкана факультэта гісторыі і сацыялогіі Э.С. Ярмусіка, па студэнце трэба біць рублём, тады толькі ён возьмецца за розум. Да таго ж, кожны выкладчык па-свойму трактуе дадзены дакумант. Для кагосьці ён служыць сродкам запалохвання: прапусціш, не вывучыш, будзеш плаціць. Хтосьці не бачыць у ім карысці ні маральнай – гэта не прымусціь прагульшчыкаў і абібокаў вучыцца, ні матэрыяльнай – грошы, сплачаныя студэнтам, пойдуць у агульнаўніверсітэцкі бюджэт. Вось і незразумела, у інтарэсах каго быў прыняты загад.
align=”left” >Першае знаёмства студэнцтва з новаўвядзеннямі адбылося нечакана – на лекцыю прыйшоў намеснік дэкана, прачытаў загад, патлумачыў незразумелыя моманты, адказаў на пытанні. У выніку атрымалася, што каля паловы адразу не разабраліся што да чаго, таму сталі атакаваць выкладчыкаў і старастаў.
Студэнцтва неадназначна адрэагавала на ўстанаўленне такіх парадкаў. Платнікі адразу абурыліся, то бок, яны і так плацяць немалыя грошы, ды яшчэ дадаваць трэба будзе. З імі былі салідарныя і злосныя прагульшчыкі, бо за пропускі можа наступіць фінансавая адказнасць, а хтосьці несур’ёзна ўспрыняў увядзенне драконаўскіх мераў.
Па неафіцыйнай статыстыцы, каля 30% студэнтаў не ходзяць на заняткі з-за таго, што не бачаць у гэтым сэнсу і карысці, а такіх нават з дапамогай рубля не загоніш у аўдыторыю.
Фота аўтара