Гродна – дарог скрыжаванне
Усяго 6 мастакоў уваходзіла ў склад Cаюзу мастакоў з пачатку свайго існавання. Зараз іх ужо 48, а з дня заснавання арганізацыі прайшло ўжо 60 год. Не так і проста стаць членам Саюза мастакоў, недастаткова быць проста таленавітым, трэба атрымаць вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці, а далей прыняць удзел прыкладна ў 10 рэспубліканскіх выставах. Тады можна і заяву напісаць, мабыць, прымуць.
Зараз філію гарадзенскіх мастакоў узначальвае Аляксандр Сяргеевіч Анціпін: «Першую абласную грамадскую арганізацыю мастакоў узначальваў Васілій Іванавіч Пушкоў – мастак, падпалкоўнік, ордэнаносец… Ён прайшоў усю вайну. Члены саюзу мастакоў выконваюць дзяржаўныя і сацыяльныя заказы па ўпрыгожванні гораду да свята, па аднаўленні помнікаў, стварынні новых. Напрыклад, зроблена некалькі мемарыяльных дошак, помнік Элізе Ажэшка, помнік Леніну».
Саюзу мастакоў існаваць як грамадскай арганізацыі не так проста. Напрыклад, утрымліваць выставачную залу ім вельмі дорага, і яна пасля рэканструкцыі перайшла ва ўласнасць гораду. Аднак у гарадзенскай выставачнай зале заўсёды праходзяць выставы саюзу мастакоў. Штогадова ладзіцца калядная выстава– гэта справаздачная выстава ўсіх членаў саюзу мастакоў. На працягу году складаецца план па выставачнай дзейнасці: персанальныя выставы, творчыя выставы, агульныя выставы. Таксама ў выставачнай зале ёсць салон, дзе можна набыць работы вядомых гарадзенскіх мастакоў.
Шмат мастакоў выязджае за мяжу на пленэры. Таксама пленэры ладзяцца і ў нас. Зараз праходзіць выстава-пленэр мастакоў Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы «Гродна – скрыжаванне дарог». Валянціна Шоба, Аляксандр Сільвановіч, Юры Якавенка, Сяргей Стома – гэтыя вядомыя гарадзенскія мастакі паказалі горад, якім яны яго бачаць. Работы беларусаў уражваюць, кожная ў сваім індывідуальным стылі, зробленая па-майстэрску.
Ілюстрацыя: твор Валянціны Шоба «Без назвы»