«Так» і «не» – школьнай сталоўцы

| Без катэгорыі

Назвала анкету «Харчаванне вачамі навучэнца» і сфармулявала 10 пытанняў:

 

1. Ці падабаецца табе арганізацыя працы школьнай сталоўкі? (так, не)

2. Ці задавальняе цябе штодзённае школьнае меню? Што б ты дадаў, альбо прыбраў са штодзённага меню?

3. Ці здаволены ты якасцю гатавання ежы?

4. Ці карыстаешся ты паслугай «Меню заўтрашняга дня»?

5. Ці здаволены ты графікам харчавання? Твае прапановы?

6. Ці лічыш ты, што гарачае харчаванне падвышае тваю паспяховасць?

7. Ты аддаеш перавагу смажанцы і піражку з гарбатай у буфеце ці гарачаму харчаванню ў сталовай? Чаму?

8. Ці павінен ты прытрымлівацца дыеты па рэкамендацыі дактароў, але аддаеш перавагу агульнаму сталу? Чаму?

9. Ці здаволены ты працай абслугоўваючага персаналу?

10. Што б ты хацеў змяніць у арганізацыі харчавання?

 

На першае пытанне ўсе мае рэспандэнты (50 чалавек) адказалі – не. На другое пытанне былі вельмі кур’ёзныя адказы. Хтосьці хацеў, каб з меню прыбралі…брудныя шклянкі, але большая частка зразумела пытанне і «замовіла» хатнюю ежу і пельмені. На 3, 4, 5 пытанні ўсе адказалі – не. Пытанне №6 выклікала буру супрацьлеглых эмоцый, але ў рэшце рэшт, усе адказы можна аднесці да негатыўных. 7-е, 8-е, 9-е пытанні таксама атрымалі дзяжурны адказ – вядома, «не». Затое 10 пытанне не выклікала спрэчак, адказ быў кароткі – «усё».

 

Бацькі здаюць грошы на гарачае харчаванне, і кожны раз кошты павялічваюцца. Але ў школьных сталоўках лепей не становіцца. І вось, што я даведалася пра сваю школу: грошы, якія здалі бацькі, пайшлі на рамонт актавай залы і файе. Ніякіх сродкаў, акрамя рамонту калідора ў сталоўку, не было выдзелена на саму сталоўку.

На фота: звычайная школьная ежа – катлета, каша, лыжка салату