Трэба спяшацца чысціць падушкі

|

Вось, напрыклад, хімчыстка «Бенісіма» абвясціла зніжку на чыстку 20%, зніжку на чыстку дзіцячай вопраткі – ажно на 30%, акцыя будзе дзейнічаць да 7 студзеня. Кампутарная крама «Кропка» прапаноўвае навагоднюю зніжку ў 8% пры набыцці ў растэрміноўку і 10% пры разліку на месцы (пры коштах на кампутары гэта – значныя сумы). Рэстаран «Белыя ружы» прапаноўвае кожны 10-ты абед бясплатна.

 

Але самы нечаканы падарунак паступіў ад аўташколы «Мартонс». У апошні час, каб вывучыцца на кіроўцу, патрабуецца цэлае багацце. Безумоўна, попыт нараджае прапанову і дыктуе кошты. Але ёсць жа нейкія межы… Дык вось, «Мартонс» на снежань і студзень абвясціў 30% зніжкі для ранішніх груп.

 

Карацей, трэба спяшацца: за кампутарамі, абедаць, чысціць падушкі і вучыцца «на правы». Шкада, што снежань бывае раз на год.

P.S. Гэта не рэклама, гэты пасільны ўдзел ТС у пераднавагодняй дабрачыннасці.