Ратавальнікі працуюць амаль кожны дзень…

|

Пажарныя выратавалі пяць чалавек, сярод якіх ёсць паўгадавае немаўля. Яшчэ некалькі чалавек былі эвакуяваныя з чацвёртага і пятага паверхаў дому з-за моцнага задымлення.

 

У выніку пажару цалкам выгарэў адзін пакой у кватэры, дзе пражывае мужчына. Яго лёс пакуль не вядомы. Прычына пажару будзе ўсталяваная ў часе праверкі. Усяго з пачатку снежня ў Гродзенскай вобласці адбылося 7 пажараў. Прычынай двух з іх (у Гродзенскім раёне) стаў падпал. Пацярпеў адзін чалавек.