Навагодні прабег

|

У Навагоднім прабеге возьмуць удзел больш за 300 прафесіяналаў і аматараў бега з Гродзеншчыны, абласных цэнтраў Беларусі і бліжняга замежжа.

Траса пройдзе па тэрыторыі спартыўнага комплекса “Нёман”.

Мэта спаборніцтваў – папулярызацыя здаровага ладу жыцця, заняткаў фізкультурай і спортам.

На старт запрашаюцца ўсе, хто адчувае ў сабе здольнасць прабегчы тры колы па 1300 метраў кожнае.

Удзельнікі будуць падзелены на 26 узроставых груп, пераможцы ў кожнай з якіх атрымаюць медалі, дыпломы і прызы.

Пераможцы ў абсалютным першынстве будуць уганараваныя грашовымі ўзнагародамі.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца непасрэдна перад стартам: 19 снежня з 9 да 11.30.

Старт на дарожцы галоўнай арэны “Нёмана” – у 12.00.

Паводле інфармацыі http://oblsport.grodno.by