Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты
Нагадаем, прадпрымальнікі абвінавачваюцца ў падрыхтоўцы тэракту.
Адвакат Павал Сапелка: – Следства практычна завершана, але тэрмін утрымання пад арыштам працягнуты да 8-га студзеня.
Ён працягнуты для азнаямлення з матэрыяламі справы.
Па словах адваката, абвінавачаныя азнаёміліся фактычна з паловай матэрыялаў крымінальнай справы.
Пакуль усе матэрыялы не будуць вывучаныя, справа не можа быць перададзеная ў пракуратуру з далейшым накіраваннем яе ў суд.
Павел Сапелка таксама паведаміў, што амаль кожны дзень сустракаецца са сваім падабаронным і распавёў пра стан яго здароўя: – У прынцыпе, па-ранейшаму.
Адзінае, што хвалюе – пытанне стаматалагічнага пратэзавання, якое ўпарта нікім не вырашаецца.
Ідзе перапіска, якая пакуль ніякіх вынікаў не прыносіць.
Паводле http://www.racyja.by
фота з сайта http://nn.by