«Адно акно», як метад барацьбы з карупцыяй
«Калі не будзе непасрэдных зносін і перадачы дакументаў ад заяўніка да выканаўца, можна выключыць магчымую персанальную зацікаўленасць і спакуса здзяйснення карупцыйнага правапарушэння», – сказаў начальнік юрыдычнага аддзела Гродзенскага гарвыканкама Валеры Шанціла на ўчорашняй прэс-канферэнцыі.
Па дадзеных УЎС, за студзень-лістапад бягучага года ў Гродзенскай вобласці выяўлена 424 злачынствы карупцыйнай скіраванасці, што на 20% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У горадзе з пачатку года здзейснена 40% усіх карупцыйных злачынстваў – 172 выпадка (за 11 месяцаў 2008 году – 132).
Фота http://www.gsla.ru