Лабавое сутыкненне адабрала тры жыцця

|

Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад», на паласу сустрэчнага руху на аўтамабілі маркі «БМВ» выехала 37-летняя жыхарка Ліды, адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Аўдзі», у якім знаходзіліся 5 супрацоўнікаў аддзела аховы. У выніку страшнай аварыі, тры чалавекі загінулі на месцы, дргуія два пацярпелыя міліцыянеры і жанчына-кіроўца дастаўленыя ў лякарню.

 

Толькі за мінулыя суткі ў рэспубліцы было здзейснена 19 ДТЗ, у якіх 8 чалавек загінулі і 21 быў паранены.

 

У сваім прэс-рэлізе ад сёння УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь папярэджвае, што ў бліжэйшыя суткі чакаецца выпадзенне мокрага снега. У сувязі з чым нагадвае кіроўцам аўто рухацца з нізкай хуткасцю, а веласіпедыстам і кіроўцам мапедаў (паводле правіл дарожнага руху) – падчас снегападу рухацца на сваіх сродках перамяшчэння катэгарычна забаронена.

Фота http://news.autonic.ru