Дзяржкантроль у музеi
На складанне адпаведнай дакументацыі выдзелены год. Кожны аддзел складае новыя вопісы фондаў, паштучна праглядаюцца экспанаты – ступень захаванасці, адпаведнасць прадмета указанаму ў спісе, наяўнасць і г.д. Прычым, фонд аддзела сярэдняга беларускага абласнога музею складае некалькі дзесяткаў тысяч рэчаў. Працэс не абмінуў і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Адзін з супрацоўнікаў аддзела археалогіі адзначыў: “Чарговая бюракратычная мітусня.
Усё з расейцаў дзяруць.” У ходзе рэалізацыі праверкі пакуль парушэнняў не выяўлена, аднак, у будучым дзяржустановы плануюць узмацніць кантроль за працэсам захавання і абароту рэчаў з музеяў краіны.