Віктар Шалкевіч едзе ў Мінск, а «Budka Suflera» – у Гродна

– Я ўжо збіўся, які гэта па ліку канцэрт! – Кажа Віктар Шалкевіч. – Пачынаючы ад 90-х гадоў усіх выступаў і не ўзгадаеш. Гэтым разам бард будзе выступаць у суправаджэнні фартэпіяна і кантрабаса.

 

Шалкевіч кажа, што за ўвесь час у яго склалася сталая аўдыторыя: «На мае канцэрты прыходзяць людзі аднолькавых мазгоў і светаўспрымання, – і не без гонару дадае, – як кажа мой знаёмы, Шалкевіч – гэта адзіны бард па-за Мінскам, білеты на канцэрты якога заўжды раскупаюцца!»

 

У лютым гэтага года, калі Віктар Шалкевіч адзначаў сваё 50-годдзе ў мінскім Палацы Прафсаюзаў, квіткоў не хапіла прыкладна 50 жадаючым.

 

align=”left” alt=”Будка суфлёра” sub=”Будка суфлёра” >А тым часам 12 снежня ў Гродна ў клубе «Парламент» (Паповіча 5), адбудзецца канцэрт легендарнага польскага гурту «Budka Suflera». Пачатак продажу квіткоў сёння а 14-ай, кошт – 30 тыс. рублёў.

 

Гурт «Budka Suflera» быў заснаваны ў 1974 годзе ў Любліне Кшыштафам Цугоўскім, Рамуальдам Ліпкай і Томашам Зелішэўскім. З таго часу склад гурту неаднаразова змяняўся, аднак гэта не перашкодзіла яму набыць вялікую папулярнасць як у Польшчы, так і за яе межамі. У дыскаграфіі «Budkі Suflera» – 15 студыйных альбомаў. Апошні з іх – «Zawsze czegoś brak» (Заўсёды нечага бракуе) – выйшаў мінулай восенню.

Фота http://www.ucpb.org, http://www.se.pl