Памылка паляўнічага абышлася яму ў 70 тысяч еўра
Як растлумачыў генеральны дырэктар нацпарку Мікалай Бамбіза карэспандэнту БЕЛТА, паляванне на зубра ў Белавежскай пушчы забаронена, адстрэл гэтых жывёл адбываецца толькі ў мэтах рэгулявання колькасці. Нацпарк мае ліцэнзію на арганізацыю камерцыйнага палявання на аленяў і кабаноў. Менавіта за гэтымі трафеямі ў Пушчу і прыехалі грамадзяне Нямеччыны.
Па словах Мікалая Бамбізы, нямецкі паляўнічы вельмі хвалюецца за інцыдэнт, які адбыўся, прызнаў сваю віну і кампенсаваў шкоду, якая была нанесеная нацыянальнаму парку ў памеры 70 тысяч еўра.
Фота http://club.foto.ru