Ушанаваць памяць, успомніць творы…

|

Як паведаміла ТС дырэктар дому-музею Алена Гайко, дзень выдаўся клапотным, але радасным:

 

– Людзі ідуць да нас увесь час, і не толькі арганізаванымі экскурсіямі, але і самі па сабе. Ушанаваць памяць паэта, успомніць яго неўміручыя творы… Ведаеце, я тут працую 13 гадоў, і тэндэнцыя, якая склалася ў апошнія гады, вельмі радуе: цікавасць да беларускага ў асяродку гараджан расце. Не ведаю – чаму… Магчыма, пачала прыносіць плён культурна-асветніцкая праца, магчыма, расце нацыянальная самасвядомасць. У любым выпадку, сцены музея не пустуюць.

 

Спадарыне Алене не падабаецца словазлучэнне «выкананне плану», тым не менш, музей – установа, і лічбы таксама могуць характарызаваць цікавасць гарадзенцаў да сваёй спадчыны. Сёлета музей Максіма Багдановіча прыняў больш за 10 тысяч гасцей, было праведзена больш за 400 экскурсій.

 

У экспазіцыі музея – чатыры мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакоі маці і дачкі, гасціная, а таксама аддзел «Гарадзенскае літаратурнае жыццё». Сярод экспанатаў музея – дакументы, лісты, творы Багдановіча, прадметы побыту канца ХIХ-га – пачатку ХХ ст., пісьмовыя сведкі грамадзянскага і культурнага жыцця таго часу.

 

align=”left” >У Беларусі ёсць яшчэ адзін дом-музей Максіма Багдановіча, які знаходіцца ў Траецкім Прадмесці Мінска. А ў 2008 годзе адкрыўся дом-музей паэта ў Яраслаўлі.

 

На фота (http://www.orfey.net): помнік Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі