Міс і містэр… -інтэрнат

| Без катэгорыі

На суд гледачоў і журы былі прадстаўлены чатыры пары – па колькасці факультэтаў, студэнты якіх пражываюць у інтэрнаце №2. Прадстаўнікамі факультэту псіхалогіі былі Кацярына Эпікцетава і Аляксандр Марчук, гісторыі і сацыялогіі – Кацярына Гарошчык і Арцём Ткачук, біялогіі і экалогіі – Ілона Цішкавец і Вячаслаў Мацкевіч, юрыдычнага – Кацярына Копаць і Павел Сілюк.

 

align=”left” >Конкурсная праграма складалася з трох выпрабаванняў: візітнай карткі, «асарці талентаў», паказу арыгінальных касцюмаў, «танга».

 

У «асарці талентаў» удзельнікі паказвалі свае таленты і здольнасці. Творчасць дамінавала ў гэтым конкурсе. Там і спявалі, і танцавалі, і гралі. Жывы гук і поўная самаддача канкурсантаў заварожвалі гледача, і нежартоўныя страсці разгарэліся на сцэне ў часетанга, калі кожная пара паказала сваю інтэрпрэтацыю гэтага гарачага аргенцінаскага танцу. Арыгінальны падыход маладых куцюр’е быў выражаны касцюмамі, зробленымі з сушак, закатачнах крышак, бляшанак з-пад «Пепсі-колы».

 

Самі нумары патэнцыйных міс і містэраў былі вартыя ўвагі гледачоў, аднак тое, што адбывалася на сцэне па-за спаборніцтвам цяжка нават акрэсліць чымсьці канкрэтным. Няўжо фантазія студэнцтва абмяжоўваецца толькі тым, каб пераспяваць хіты зорак расійскай эстрады не толькі сучасныя, але і «састарэлыя, але вечна жывыя і папулярныя», тыпу «Один раз в го-о-од… » ці «Потолок ледяной…» пад фанаграму? Выступленне майстра іграння на балалайцы па сутнасці павінна было ажывіць канцэрт, аднак яно было нуднаватым і даволі працяглым.

Гледачы маглі самі выбраць міс і містэра глядацкіх сімпатый. Іх сімпатыі на гэты раз супалі з сімпатыямі журы. «Міс інтэрнат – 2009» стала студэнтка факультэта гісторыі і сацыялогіі Кацярына Гарошчык, а «Містэрам інтэрната – 2009» студэнт юрыдычнага факультэту Павел Сілюк.