Рамантыка і навука ў этнасацыяльных працэсах

|

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі Балгарыі, Расіі, Казахстана, Украіны, Літвы. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі ГдДзУ імя Янкі Купалы, Гуманітарны каледж, Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў РБ, Савет па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкаму.

 

Цікавымі былі многія даследаванні. Напрыклад, Лілея Плыгаўка, доктар філалогіі Віленскага Педагагічнага універсітэта даследуе моўны аспект Віленшчыны, лічыць, што ў полікультурным рэгіёне, якім з’яўляецца Віленшчына, культурныя адметнасці беларусаў даволі трывалыя і ўпадабненне да літоўцаў ім не пагражае.

 

Раман Шыжэўскі, дацэнт кафедры гісторыі Расеі з Ніжняга Ноўгарада, кіруе доследамі неапагнства, ён лічыць гэтую з’яву сімптаматычнай. Для праваслаўнае Царквы падобныя з’явы, а таксама адыход ад рэлігіі, бачыцца ў праблемах, якія паўсталі, яшчэ ў часы камунізму ў Беларусі. Сёння ж адбудзецца і «круглы стол» па тэме: этнас і рэлігія – гісторыя і сучаснасць.

З выкарыстаннем інф.Радыё Рацыя

Фота /www.grsu.by