«Гродна-93», «Камунальнік», «Гараднічанка» – без паразаў
17-18 снежня ў Мінскім Палацы спорту адбудзецца фінал чатырох Кубка Беларусі па баскетболе. У першы яго дзень у паўфінале «Гродна-93» сустрэнецца з «Асіповічамі».
У матчах пятага туру «Камунальнік» прымаў віцебскі «Марка». Як і чакалася, гэтыя гульні заканамерна завяршыліся перамогамі гарадзенскіх валейбалістаў з аднолькавым рахункам 3:0 і 3:0.
З вялікімі цяжкасціямі, гуляючы ў Гомелі, «Гараднічанка» усёткі перайграла мясцовы ГГК з рахункам 31:28. Па словах галоўнага трэнера каманды Сяргея Камбура, гродзенскія гандбалісткі не выкарысталі вельмі шмат галявых момантаў. Вельмі слаба згулялі і брамнікі.
Па інф. сайтаў каманд
Фота http://www.grodno93.org