Беласток і Гародня – партнёры

|

Дамова падпісана на наступныя тры гады. На цырымоніі прысутнічалі таксама Генеральны консул Беларусі ў Беластоку Міхал Аляксейчык і генеральны консул Польшчы ў Гародні Адам Бертановіч.

Гародня і Беласток з’яўляюцца партнёрскімі гарадамі з 2000 года. Як паведаміў Міхал Аляксейчык, тры гады таму скончыўся тэрмін дамовы, падпісанай паміж гарадамі ў 2000 годзе. Увесь гэты час паміж суседзямі не было афіцыйнага пагаднення. Новы дакумент заснавыаны на палажжэннях раней падпісаных пагадненняў і дамоваў паміж урадамі Беларусі і Польшчы ў рамках трансмежнага супрацоўніцтва.

 

Дамова ўлічвае мэты і ўмовы “Усходняга партнерства”, а таксама інтарэсы абедзвюх краін. Асноўнымі накірункамі супрацоўніцтва Гародня-Беласток з’яўляюцца падтрымка і развіццё сувязяў паміж суб’ектамі гаспадаркі і гандлёва-прамысловымі палатамі. У прыватнасці бакі дамовіліся аб актывізацыі выставачнай дзейнасці ў Беластоку і Гародні. Таксама плануецца шэраг сумесных ініцыятыў у падрыхтоўцы радыё- і тэлепраграм, абмен моладзевымі праектамі.

 

Падобныя пагадненні, па словах Барыса Казялкова, з’яўляюцца асновай для двухбаковага партнерства як эканамічнага, так і культурнага.

Па інфармацыі БелТА

Фота Радыё Рацыя