Батлеемскае святло набліжаецца
Агонь, запалены ад непагаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, “вандруе” у Беларсь ужо дзесяты год запар. Адбываецца гэта ў межах міжнароднай скаўцкай акцыі “Батлеемскі агонь міру і сяброўства”, якая здзяйсняецца ўжо 20 год.Скаўты па ўсёй Еўропе перадаюць агонь у адмысловых лампадках.
У Гародні лампада са святым агнём будзе выстаўлена каля цэнтральнага алтара касцёла святога Францішка Ксаверыя. У гонар падзеі адбудзецца святочная імша. Усе жадаючыя, незалежна ад веравызнання, змогуць запаліць ад агню свечку, каб прынесці Бэтлеемскае святло ў свае дамы.
Затым агонь будзе перадавацца скаўтам з Ваўкавыска, Ліды, Росі, Смаргоні, Валожына, Бабруйска, Віцебска, Мінска, Маладзечна і мноства гарадоў і вёсак Беларусі. З Беларусі Батлеемскі агонь накіруецца ў Расію.
Па інфармацыі БелТА
Фота http://lh6.ggpht.com